Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


09.06.2017

6 — 8 чэрвеня 2017 году праходзіў рабочы візіт намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Шчоткінай М.А. і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Старавойтавай Г.В. у Латвійскую Рэспубліку.

У ходзе візіту Шчоткіна М.А. і Старавойтава Г.В. сустрэліся з намеснікам Старшыні Сейма Латвіі Г. Даудзе. У рамках сустрэчы быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў беларуска-латвійскага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай галінах.

Адбыліся таксама сустрэчы з кіраўнікамі і членамі дэпутацкай групы Сейма Латвіі па супрацоўніцтве з парламентам Беларусі, парламенцкім сакратаром МЗС Латвіі Зандай Калнінай-Лукашэвіцай.

У рамках гутаркі з Міністрам зносін Латвіі У. Аўгулісам былі разгледжаны стан і перспектывы беларуска-латвійскага ўзаемадзеяння ў транспартна-лагістычнай сферы. Асаблівая ўвага была ўдзелена рабоце Беларуска-Латвійскай Міжурадавай камісіі па эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Парламенцкая дэлегацыя наведала Рыжскую беларускую асноўную школу імя Янкі Купалы — адзіная навучальная ўстанова ў Латвіі з выкладаннем беларускай мовы і літаратуры. У дарунак школе была перададзена вучэбна-метадычная і мастацкая літаратура на беларускай мове.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць