06.06.2018

6 чэрвеня 2018 года пад старшынствам А.М.Наумовіча адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.

Дэпутаты разгледзелі заўвагі і прапановы па праекце закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях».

Па выніках разгляду прынята рашэнне аб накіраванні законапраекта на ўзгадненне і для заключэння зацікаўленым дзяржаўным органам і арганізацыям.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць