Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


06.06.2019

6 чэрвеня 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Заслаўскай выбарчай акрузе №77 Валянціна Курсевіч прыняла ўдзел у правядзенні прафілактычнай акцыі па выяўленні і карэкцыі фактараў рызыкі развіцця хвароб сістэмы кровазвароту «Здаровае сэрца».

Акцыя прайшла ў горадзе Заслаўі. У ёй таксама прынялі ўдзел супрацоўнікі ўстановы аховы здароўя «Мінская цэнтральная раённая бальніца», дзяржаўнай установы «Мінскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», Мінскі раённы Савет дэпутатаў, Заслаўскі гарвыканкам.

Мэтай акцыі было фарміраванне ў насельніцтва прыярытэту каштоўнасці здаровага ладу жыцця, павышэнне прыхільнасці да лячэння хвароб сістэмы кровазвароту і іх прафілактыкі; павышэнне фізічнай актыўнасці як эфектыўнай меры прафілактыкі хвароб сістэмы органаў кровазвароту.

Праводзілася акцыя з супрацоўнікамі прадпрыемстваў ТАА «Фармэль» і СТАА «Хенкель Баўтэхнік».

Рабочая зона месца правядзення акцыі была аформлена інфармацыйна-адукацыйнымі матэрыяламі па пытаннях фарміравання здаровага ладу жыцця, прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту.

Медыцынскімі работнікамі праводзілася вымярэнне ўзроўню артэрыяльнага ціску ў супрацоўнікаў прадпрыемстваў, вымярэнне росту, вагі і аб'ёму таліі, разлік індэкса масы цела.

Далей праводзілася анкетаванне па ранняму выяўленню фактараў рызыкі развіцця хвароб сістэмы кровазвароту, з выдачай рэкамендацый па выніках анкетавання. Удзельнікі акцыі былі пракансультаваны ўрачом-тэрапеўтам.

Усім удзельнікам акцыі выдадзены даведкі-рэгістрацыі АЦ, вагі, ІМТ з рэкамендацыямі па прафілактыцы хвароб сістэмы кровазвароту.

Завяршылася акцыя праходжаннем удзельнікаў па маршруце тэрэнкура «Сцежка здароўя».


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць