Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


06.04.2018

6 красавіка 2018 года пад кіраўніцтвам А.М.Наумовіча адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.

На пасяджэнні дэпутаты заслухалі даклад Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Карлюкевіча А.М. аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь», падрыхтаванага ў мэтах удасканалення заканадаўства ў сферы масавай інфармацыі, а таксама абмеркавалі асноўныя палажэнні законапраекта.

Акрамя таго, быў разгледжаны ход работы над праектамі законаў Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях» і «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях правядзення масавых мерапрыемстваў».

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць