Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

06.04.2022

6 красавіка 2022 года адбылася сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. з назначаным Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Швейцарскай Канфедэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь К.Хонегер Залатухін.

Бакі абмеркавалі стан двухбаковага супрацоўніцтва і перспектывы развіцця ўзаемадзеяння ў розных сферах, у тым ліку ў рамках створаных у парламентах Беларусі і Швейцарыі груп дружбы.

Паводле слоў кіраўніка Палаты прадстаўнікоў, адносіны паміж Беларуссю і Швейцарыяй заўсёды развіваліся прагматычна і канструктыўна, і асабліва гэта было заўважна ў апошнія гады, калі вельмі рэзультатыўна развівалася і міжпарламенцкае, і гандлёва-эканамічнае, і культурнае супрацоўніцтва.


«Я з вялікай цеплынёй успамінаю свой візіт у вашу цудоўную краіну ў лютым 2018 года. Мы тады правялі шэраг прадуктыўных сустрэч з вашым высокім і вышэйшым кіраўніцтвам дзяржавы. Быў дасягнуты шэраг дамоўленасцей. Ну, і самае галоўнае, што гэтыя дамоўленасці потым паспяхова рэалізоўваліся. У нас вельмі актыўна пачало нарошчвацца супрацоўніцтва і гандлёва-эканамічнае — усё ж больш за 300 млн. долараў ЗША тавараабарот быў. У культуры, спорце. Нават два хакейныя матчы былі — адзін у Мінску з удзелам Прэзідэнта нашай краіны, другі — у Швейцарыі. Ну і, канешне ж, з’явіўся ў Беларусі шэраг швейцарскіх кампаній. Гэта значыць на такім добрым фоне, будзем казаць, ішло наша супрацоўніцтва», — зазначыў У.П.Андрэйчанка.


Разам з тым ён выказаў шкадаванне, што апошнім часам тэмпы ўзаемаадносін значна знізіліся і падкрэсліў, што віны Беларусі ў гэтым няма. «Не хачу сёння вінаваціць той ці іншы бок. Гэта маё асабістае меркаванне — гэта ўсё ж вынік палітыкі ЗША, якая актыўна праціскае свае інтарэсы ў Еўропе на шкоду інтарэсам іншых дзяржаў, не прымаючы да ўвагі ніякія міжнародныя абавязацельствы. Але я думаю, што час усё расставіць на свае месцы. Працуючы тут, у Рэспубліцы Беларусь, вы павінны памятаць, што Беларусь заўсёды была і ёсць прыхільнік міру, стабільнасці, бяспекі. Мы хочам, каб як мага хутчэй быў урэгуляваны расейска-ўкраінскі канфлікт. Ну і, вядома ж, па ўсіх напрамках мы гатовы супрацоўнічаць са Швейцарскай Канфедэрацыяй. Жадаю вам пажадаць паспяховай работы ў Рэспубліцы Беларусь, каб мы як мага хутчэй знаходзілі новыя кропкі судотыку, выходзілі на прадуктыўныя кантакты. І ў цэлым, каб у нас пашыраліся беларуска-швейцарскія адносіны, каб наша сумесная работа садзейнічала ўмацаванню міру і стабільнасці ў Еўропе», — сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.


У сваю чаргу К.Ханегер Залатухін адзначыла, што Беларуска-швейцарскія ўзаемаадносіны развіваюцца добра і дынамічна. «У 2022 годзе спаўняецца 30 гадоў устанаўленню дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Гэта з’яўляецца пацвярджэннем, што Беларусь з’яўляецца важным партнёрам для Швейцарыі, і гэтыя адносіны вельмі патрэбныя» — падкрэсліла яна.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by