Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

06.04.2022

6 красавіка 2022 года Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве правяла ў г.Гомелі выязное пасяджэнне на тэму «Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь. Перспектывы ўдасканалення» (у рамках працы над праектам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў», якім прадугледжваецца сярод іншага комплексная карэкціроўка Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Мэта мерапрыемства — дэталёвая прапрацоўка прапанаваных змяненняў, магчымых наступстваў рэалізацыі норм законапраекта, вывучэнне практыкі прымянення новых грамадзянска-прававых інстытутаў, раней прадугледжаных Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2017 г. № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі» (апцыён на заключэнне дагавора, апцыённы дагавор, канвертуемая пазыка, запэўненне ў абставінах, безадзыўная даверанасць), праблемных пытанняў існуючага прававога рэгулявання дзейнасці суб’ектаў гаспадарання.

Пасяджэнне праходзіла на базе Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і эканамічнага суда Гомельскай вобласці.

Перад пачаткам пасяджэння старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Любецкая С.А. сустрэлася са старшынёй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Крупко І.І. У ходзе сустрэчы было адзначана, што грамадзянскае заканадаўства павінна адпавядаць развіццю эканамічных працэсаў, забяспечваць іх эфектыўнае прававое рэгуляванне. Таму ў абмеркаванне актуалізацыі Грамадзянскага кодэкса і іншых актаў заканадаўства ўцягнуты не толькі юрысты, але і спецыялісты-практыкі і вучоныя.

Адкрываючы пасяджэнне, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Любецкая С.А. праінфармавала прысутных, што ў найбуйнейшы прамысловы рэгіён краіны парламентарыі прыехалі, каб абмеркаваць пытанні ўдасканалення нацыянальнага грамадзянскага заканадаўства ў існуючых эканамічных умовах. Гэта пытанні дзейнасці суб’ектаў гаспадарання, у прыватнасці, праблемы рэарганізацыі, ліквідацыі, банкруцтва, рэгуляванне праваадносін у частцы выключэння двайной адказнасці (у выглядзе адначасовай выплаты працэнтаў і няўстойкі) за невыкананне грашовага абавязацельства. Запрасіўшы ўдзельнікаў пасяджэння да канструктыўнага дыялогу, С.А.Любецкая зазначыла, што для дэталёвай прапрацоўкі пытанняў, важна, каб былі не проста закрануты праблемныя пытанні, але і прапанаваны шляхі іх вырашэння. «Мы павінны пачуць думкі на месцах, прааналізаваць іх і выпрацаваць універсальныя для ўсіх рэгіёнаў рашэнні. Самае галоўнае, каб закон дапамагаў вырашаць праблемы, а не ствараў новыя, — патлумачыла парламентарый.


 

Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Эсмантовіч І.І., выкладчыкі і студэнты гэтага ўніверсітэта, прадстаўнікі
ААТ «Гомельскі тэхнапарк» і РУСП «Агенцтва развіцця і садзейнічання інвестыцыям», антыкрызісныя кіраўнікі, іншыя зацікаўленыя.


 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Гомельскай вобласці Рагашчук М.М., старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Зянкевіч К.А., намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Канюшка А.В., кіраўнік справамі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Клічкоўская А.У., намеснік старшыні Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэеў С.Я., прадстаўнікі дэпутацкага корпуса абласнога, гарадскога і раённых Саветаў дэпутатаў Гомельскага рэгіёну, якія з’яўляюцца кіраўнікамі буйных прадпрыемстваў, кіраўніцтва галоўнага ўпраўлення юстыцыі і камітэта дзяржаўнай маёмасці Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, старшыня эканамічнага суда Гомельскай вобласці Сарнаўская Н.М., першы намеснік старшыні Гомельскага абласнога суда Камалыеў А.С., старшыня Гомельскай абласной натарыяльнай палаты Шыханцова С.М. і прадстаўнікі натарыяльнай супольнасці Гомельскай абласной натарыяльнай акругі, дэкан юрыдычнага факультэта

У ходзе пасяджэння абмеркаваны наступныя тэмы:

прадстаўніцтва ў грамадзянскіх праваадносінах: натарыяльная практыка і перспектывы яе ўдасканальвання (з дакладам выступіла старшыня Гомельскай абласной натарыяльнай палаты Шыханцова С.М.);

маёмасныя комплексы з дзяржаўнай формай уласнасці і новыя грамадзянска-прававыя інстытуты (апцыён на заключэнне дагавора, апцыённы дагавор і інш.) (з дакладам выступіла старшыня камітэта дзяржаўнай маёмасці Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Сацута Н.У.);

заканадаўства аб аўтарскіх правах: праблемныя пытанні (з дакладам выступіла дэкан юрыдычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Эсмантовіч І.І.);

рэгуляванне дагаворных адносін з удзелам суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці ў кантэксце прапанаваных змяненняў Грамадзянскага кодэкса (з дакладам выступіў дацэнт кафедры грамадзянска-прававых дысцыплін юрыдычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Міхайлаў Д.І.);

грамадзянскае заканадаўства і эканамічнае правасуддзе: пытанні правапрымянення (з дакладам выступіла старшыня эканамічнага суда Гомельскай вобласці Сарнаўская Н.М.);

прававое рэгуляванне пытанняў неплацежаздольнасці ў заканадаўстве (з вопыту работы з дакладам выступіў антыкрызісны кіраўнік па справе аб банкруцтве ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат» Барэйка Д.І.).


 

Падводзячы вынікі выязнога пасяджэння, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Любецкая С.А. дала высокую ацэнку фармату і важнасці праведзенага мерапрыемства, мэта якога прыцягнуць усіх зацікаўленых у Гомельскім рэгіёне асоб да абмеркавання пытанняў парадку дня пасяджэння. Любецкая С.А. выказала агульнае меркаванне членаў камісіі, што размова атрымалася прадметнай і канструктыўнай.

Па выніках пасяджэння прынята рашэнне дадаткова прааналізаваць прапановы, якія паступілі, у мэтах магчымага выкарыстання іх пры ўдасканальванні прававой базы.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by