Рус Бел En
06.07.2021

6 ліпеня 2021 г. адбылося заключнае пленарнае пасяджэнне 29-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ.

6 ліпеня 2021 г. адбылося заключнае пленарнае пасяджэнне 29-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ.

Перад членамі Асамблеі выступілі Старшыня ПА АБСЕ Пітэр Баўнес і дзеючы Старшыня АБСЕ, Міністр замежных спраў Швецыі Анн Ліндэ.
У цэнтры ўвагі іх дакладаў стаялі такія пытанні, як умацаванне шматбаковасці і міжпарламенцкай дыпламатыі, крызіс ва Украіне і вакол яе, канфлікты ў Нагорным Карабаху, Грузіі і Прыднястроўі, сітуацыя ў Беларусі, пытанні міграцыі, эканамічнай і экалагічнай бяспекі ва ўмовах пандэміі COVID-19.

Членам Асамблеі таксама былі прадстаўлены справаздачы аб дзейнасці спецыяльных камітэтаў ПА АБСЕ, спецыяльных прадстаўнікоў, а таксама місій ПА АБСЕ па назіранні за выбарамі.

Падчас праведзеных анлайн-выбараў на кіруючыя пасады Асамблеі Старшынёй ПА АБСЕ на 2022 год была абрана Маргарэта Седэрфельт (Швецыя). Пасады намесніка Старшыні ПА АБСЕ на перыяд да 2024 года, набраўшы найбольшую колькасць галасоў, занялі Роджэр Уікер (ЗША), Піа Каўма (Фінляндыя) і Райнхальд Лапатка (Аўстрыя), да 2023 года — Паскаль Алізар (Францыя), Даніэла дэ Рыдэр (Германія) і Аскар Шакіраў (Казахстан), да 2022 года — Ірыні Хараламбіду (Кіпр) і Крысціян Вігенін (Балгарыя). Скарбнікам ПА АБСЕ быў пераабраны кіраўнік дэлегацыі Даніі Пітэр Юль-Джэнсэн. Старшынёй Агульнага камітэта ПА АБСЕ па палітычных пытаннях і бяспецы быў абраны Рычард Хадсан( ЗША), яго намеснікам — Касцел Некулай Дунава (Румынія), дакладчыкам Камітэта — Лаўрынас Касчунас (Літва). Старшынёй Агульнага камітэта ПА АБСЕ па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі — Перэ Жаан Понс (Іспанія), яго намеснікам –– Артур Герасімаў (Украіна), дакладчыкам Камітэта — Гудрун Куглер (Аўстрыя). Старшынёй Агульнага камітэта ПА АБСЕ па пытаннях дэмакратыі, праў чалавека і гуманітарных пытаннях — Серэн Моборн (Францыя), яе намеснікам — Міхаіл Георг Лінк (Германія), дакладчыкам Камітэта — Ёхан Бюзер (Швецыя).

На пленарным пасяджэнні паўторна (пасля адхілення Пастаянным камітэтам ПА АБСЕ 5 ліпеня 2021 г.) быў ініцыяваны разгляд праектаў рэзалюцый па неадкладных пытаннях, падрыхтаваных парламенцкімі дэлегацыямі ЗША «Барацьба з ростам нянавісці, нецярпімасці, гвалту і дыскрымінацыі ў рэгіёне АБСЕ», Нідэрландаў «Агульны падыход да іншадумства ў Беларусі» і Украіны «Дэстабілізуючае нарошчванне ваеннай прысутнасці Расійскай Федэрацыі паблізу Украіны, у часова акупаванай Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і горадзе Севастопалі, Украіна, Чорным і Азоўскім марах».

У адпаведнасці з Правіламі працэдуры ПА АБСЕ для ўключэння гэтых прапаноў у парадак дня штогадовай сесіі патрабавалася набраць дзве трэці галасоў усіх членаў Асамблеі (323 парламентарыя). У галасаванні па дадзеных пытаннях прынялі ўдзел толькі 126, 122 і 124 парламентарыя адпаведна. У парушэнне рэгламенту Правілаў працэдуры ПА АБСЕ па выніках праведзенага анлайн-галасавання Парламенцкая асамблея АБСЕ ўключыла ў парадак дня сесіі дадзеныя пытанні з вынікамі 101 (ЗША), 82 (Нідэрланды) і 84 (Украіна) галасы пры неабходных 215. Па выніках далейшага разгляду названыя рэзалюцыі былі прыняты членамі Асамблеі, набраўшы 100 (ЗША), 86 (Нідэрланды) і 78 (Украіна) галасоў. З улікам Правілаў працэдуры ПА АБСЕ для легітымнасці прыняцця дадзенага рашэння патрабавалася больш за 162 голаса. У сувязі з парушэннем дэмакратычных працэдур і адсутнасцю належнай рэакцыі кіраўніцтва
ПА АБСЕ расійская і беларуская дэлегацыі ў знак пратэсту пакінулі пасяджэнне Асамблеі.

У мерапрыемстве ў рэжыме відэаканферэнцыі прымалі ўдзел члены беларускай дэлегацыі ў ПА АБСЕ Савіных А.У. (кіраўнік дэлегацыі), Варанецкі В.І., Горваль С.А. і Карась Д.М.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць