Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


06.11.2019

6 лістапада 2019 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Красоўскай Т.П. адбылося пасяджэнне міжведамаснай рабочай групы па распрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь».

У рамках гэтага пасяджэння абмеркавана канцэпцыя законапраекта. Разгледжаны прапановы, абумоўленыя практыкай прымянення Закона Рэспублікі Беларусь «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь», а таксама іншыя змяненні, накіраваныя на ўзмацненне сацыяльных гарантый асобных катэгорый грамадзян, якія не могуць на роўных канкурыраваць на рынку працы, на змяненне ўмоў і парадак рэгістрацыі грамадзян у якасці беспрацоўных і крыніцы фінансавання мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва, у тым ліку, якія асабліва маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне: моладзі, інвалідаў і інш.


Акрамя таго, абмеркавалі неабходнасць карэкціроўкі паняццяў «занятасць», «работнікі, якія знаходзяцца пад пагрозай звальнення», «падыходная праца», а таксама замацавання паняццяў «новае працоўнае месца», «доўгае беспрацоўе», «сацыяльнае працоўнае месца» і інш.


У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Леўшуноў А.Ф., Старынская Т.А., Міністр працы і сацыяльнай абароны Касцевіч І.А., першы намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Лабовіч А.В., прадстаўнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, Міністэрства эканомікі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.


 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць