Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


06.11.2019

6 лістапада 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў першым чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях выканаўчага вядзення».

У пасяджэнні, якое вяла старшыня камісіі Гуйвік Н.В., прынялі ўдзел член  камісіі Сопікава А.М., прадстаўнікі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі заўвагі і прапановы, выказаныя па законапраекце, якія датычацца вызначэння органаў, якія выступаюць  спагнаннікамі па выканаўчых дакументах; ўстанаўлення тэрміну даўнасці выканання пастаноў аб накладанні адміністрацыйных спагнанняў; удакладнення чарговасцi задавальнення патрабаванняў; дапаўнення пераліку падстаў для вяртання выканаўчага дакумента спагнанніку; спынення выканаўчага вядзення ў сувязі са сканчэннем тэрміну даўнасці, а таксама парадку абскарджання дзеянняў судовага выканаўцы, і іншыя.

Па выніках пасяджэння прынята рашэнне прадоўжыць работу па падрыхтоўцы законапраекта да разгляду ў першым чытанні.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць