Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
6 лютага 2019 года Я.Б.Адаменка правёў чарговае пасяджэнне Пастаянай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы.

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якія ўваходзяць у склад іншых камісій, Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Крутой Д.М., а таксама прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Апарату Савета Міністраў.
На пасяджэнні было абмеркавана пытанне падрыхтоўкі да разгляду ў Палаце прадстаўнікоў унесеных Саветам Міністраў праектаў законаў Рэспублікі Беларусь:
«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб рэалізацыі праекта тэхніка-эканамічнай дапамогі «Нацыянальны футбольны стадыён»;
«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб рэалізацыі праекта тэхніка-эканамічнай дапамогі «Басейн міжнароднага стандарту».
Прадстаўляючы названыя законапраекты, Міністр эканомікі Крутой Дзмітрый Мікалаевіч адзначыў, што развіццё адносін з Кітайскай Народнай Рэспублікай — гэта нязменны прыярытэт знешнеэканамічнай палітыкі Беларусі і прыклад выбудоўвання раўнапраўных, паважлівых і ўзаемавыгадных адносін паміж нашымі краінамі
Гэтымі законапраектамі прадугледжваецца ратыфікацыя заключаных у форме абмену лістамі і падпісаных у горадзе Мінску 10 кастрычніка 2018 года пагадненняў паміж урадамі Беларусі і Кітая аб рэалізацыі праектаў тэхніка-эканамічнай дапамогі «Басейн міжнароднага стандарту» і «Нацыянальны футбольны стадыён», якія, у сваю чаргу, былі падрыхтаваны на падставе адпаведных указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Пагадненні прадугледжваюць, што кітайскі бок дае згоду на аказанне тэхніка-эканамічнай дапамогі беларускаму боку ў рэалізацыі праектаў «Басейн міжнароднага стандарту» і «Нацыянальны футбольны стадыён».
Крутой Д.М. таксама праінфармаваў аб праектаванні, будаўніцтве названых аб’ектаў і аб асобных аспектах рэалізацыі праектаў.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў задалі шэраг удакладняльных пытанняў, у прыватнасці якія датычацца:
суадносін правілаў рэалізацыі названых праектаў з палажэннямі законаў «Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў», «Аб тэхнічным нарміраванні і стандартызацыі», «Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» і інш.;
узвядзення, прыняцця ў эксплуатацыю, утрымання і абслугоўвання аб’ектаў «Басейн міжнароднага стандарту» і «Нацыянальны футбольны стадыён» і інш.
У ходзе дыскусіі адзначана, што будаўніцтва гэтых аб’ектаў дазволіць праводзіць у нашай краіне мерапрыемствы міжнароднага ўзроўню, а таксама будзе спрыяць далейшаму ўмацаванню беларуска-кітайскіх адносін.
З асобнымі каментарамі выступілі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў.
З улікам прадстаўленых ва ўстаноўленым парадку заключэнняў па законапраектах, меркаванняў пастаянных камісій, галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, іншых зацікаўленых, удзельнікі пасяджэння сышліся ў меркаванні аб мэтазгоднасці ратыфікацыі Палатай прадстаўнікоў прадстаўленых міжнародных дагавораў.
Па іншых пытаннях парадку дня пасяджэння дэпутаты прынялі да разгляду Пастаяннай камісіі праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь», абмеркавалі законапраекты, якія паступілі з іншых пастаянных камісій, і разгледзелі бягучыя пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі Пастаяннай камісіі.