Рус Бел En
06.05.2021

6 мая 2021 года пад старшынствам А.У.Савіных адбылося чарговае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.

Дэпутаты адобрылі працу па падрыхтоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь» да разгляду ў другім чытанні, заслухалі справаздачы аб службовых камандзіроўках за мяжу ў першым квартале 2021 года, а таксама разгледзелі прапановы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь аб прызначэнні надзвычайнымі і паўнамоцнымі пасламі Рэспублікі Беларусь у замежных дзяржавах.


У сферы міжпарламенцкага супрацоўніцтва было прызнана мэтазгодным актывізаваць работу па падрыхтоўцы рэгіянальных семінараў для кіраўнікоў рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць