Рус Бел En
06.03.2018

6 сакавіка 2018 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Курсевіч Валянціна Вацлаваўна і Улаховіч Мікалай Дзмітрыевіч прынялі ўдзел у цырымоніі ўшанавання шматдзетных маці Мінскага раёна.

Ордэна Маці ўдастоены дзевяць шматдзетных маці з Мінскага раёна.

Уручаючы дзяржаўныя ўзнагароды на ўрачыстай цырымоніі, старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падзякаваў шматдзетных мамам за бязмежную любоў да дзяцей і цяпло хатняга ачага. Ён адзначыў, што па значнасці і адказнасці мацярынская місія непараўнальная ні з чым.

– Светлы вобраз маці заўсёды быў і застаецца ўвасабленнем душэўнай цеплыні, дабрыні, мудрасці, шчодрасці, – сказаў кіраўнік цэнтральнага рэгіёна, звяртаючыся да галоўных гераінь урачыстасці. – Шматдзетныя маці з Мінскага раёна актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці, добрасумленна працуюць і дамагаюцца поспехаў у розных сферах. Пры гэтым яны застаюцца пяшчотнымі і клапатлівымі жонкамі, гадуюць таленавітых дзяцей.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць