Рус Бел En
06.03.2018

6 сакавіка 2018 года пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Саўко В.І. адбылося пашыранае пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях правядзення масавых мерапрыемстваў».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Бараннік В.М., Кавалька А.Д., Маркевіч А.І., Наумовіч А.М., Ражанец В.В., прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, міністэрств унутраных спраў, замежных спраў, работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь», «Беларуская асацыяцыя журналістаў», «Беларускі саюз журналістаў», «Беларускі хельсінскі камітэт», «БРСМ», «Гавары праўду», «Прававая ініцыятыва», асветніцкіх устаноў «Актуальныя канцэпцыі», «Цэнтр прававой трансфармацыі», Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, а таксама праваабаронца Стэфановіч В.К.

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці выказалі шэраг заўваг і прапаноў па праекце Закона, якія былі абмеркаваныя падчас пасяджэння рабочай групы.

Работа над законапраектам будзе працягнута.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць