Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


06.03.2019

6 сакавіка 2019 года пад кіраўніцтвам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Кавалька А.Д. адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненнях законаў».

У мерапрыемстве акрамя членаў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Маркевіч А.І., прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, міністэрств лясной гаспадаркі і ўнутраных спраў, Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў», а таксама работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


У цэнтры дыскусіі былі пытанні, якія тычацца права на набыццё зброі грамадзянамі, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і падвяргаліся адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе пазбаўлення спецыяльнага права за парушэнне правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, тэрміну паўторнага звароту фізічных асоб па атрыманні дазволу на набыццё, захоўванне і нашэнне зброі ў выпадку анулявання такога дазволу за парушэнне правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, і іншыя.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць