06.03.2019

6 сакавіка 2019 года ў г. Мінску на базе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь і РУП «Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі» адбылося выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі на тэму «Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі, Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Татарыцкі В.Б. і кіраўнікі структурных падраздзяленняў гэтага камітэта, кіраўніцтва рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі» на чале з дырэктарам РУП «Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі» Гурэвічам В.Л., работнікі Сакратарыята Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.



 

У парадак дня пленарнага пасяджэння былі ўключаны пытанні, якія тычацца перш за ўсё праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў», а таксама аб асноўных напрамках дзейнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі». З дакладамі-прэзентацыямі на гэтыя тэмы выступілі Старшыня Дзяржстандарта Татарыцкі В.Б. і дырэктар інстытута БелДІМ Гурэвіч В.Л.



 

З удзелам асноўных зацікаўленых дэпутаты падрабязна абмеркавалі найбольш дыскусійныя палажэнні законапраекта, заўвагі і прапановы, якія паступілі па ім. Былі разгледжаны пытанні інфраструктурнага развіцця, а таксама эфектыўнага ўзаемадзеяння з сусветнымі інтэграцыйнымі структурамі.



 

У ходзе практычнай часткі пасяджэння дэпутаты наведалі лабараторыі цэнтра эталонаў, паверкі і каліброўкі, азнаёміліся з эталоннай базай Рэспублікі Беларусь, пабывалі ў выпрабавальнай лабараторыі харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі.


 

Падводзячы вынікі, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Рыбак А.А. адзначыў, што правядзенне выязнога пасяджэння дазволіла дэпутатам выразна зразумець вектар развіцця сферы дзейнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, спецыфіку і асаблівасці работы БелДІМ, дэталёва ўглыбіцца ў існуючыя праблемы, ацаніць стан і напрамкі ўдасканалення нацыянальнага заканадаўства ў гэтай галіне дзейнасці.

Прынятыя ў ходзе выязнога пасяджэння рашэнні будуць выкарыстаны Пастаяннай камісіяй у далейшай рабоце над законапраектам. 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць