Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


06.12.2018

6 снежня 2018 года намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Базанаў У.А. і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Корж І.А. па запрашэнні члена Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, старшыні мэтавай групы Кангрэсу ЗША па пытаннях тэрарызму і нетрадыцыйных метадах вядзення вайны Роберта Пітэнджэра прымаюць удзел у 12-м парламенцкім форуме па пытаннях разведкі і бяспекі ў г. Вашынгтоне (Злучаныя Штаты Амерыкі).

Форум, які стаў адной з вядучых міжнародных дыскусійных пляцовак па пытаннях бяспекі, збярэ каля 340 дэлегатаў з больш чым 80 краін свету.

Удзельнікі форуму сумесна з вядучымі экспертамі разгледзяць пытанні фінансавання тэрарызму, выкарыстання крыптавалют, інвестыцыйных рызык, кібербяспекі і абмену разведвальнымі дадзенымі.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць