Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
6 снежня 2018 года пад старшынствам У.П.Андрэйчанкі адбылося пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

На пасяджэнні прынята рашэнне дапоўніць парадак дня пятай
сесіі законапраектамі, у адпаведнасці з якімі плануецца карэкціроўка
Гаспадарчага працэсуальнага і Грамадзянскага працэсуальнага кодэксаў, Кодэкса
аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб
адміністрацыйных правапарушэннях.
Падрыхтаваны таксама неабходныя папраўкі ў заканадаўства па пытаннях узмацнення барацьбы з прапагандай нацызму і экстрэмізму, законы, што рэгулююць сферы дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, стратэгічнай экалагічнай ацэнкі і ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, аўдытарскай і дарожнай дзейнасці, паштовай сувязі.
Некалькі пытанняў тычыцца ратыфікацыі пагадненняў, накіраваных на развіццё міжнароднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і выкарыстання атамнай энергіі.
Усяго ў парадак дня сесіі ўключана 12 пытанняў.
Акрамя таго, члены Савета Палаты прадстаўнікоў пагадзіліся з прапановамі пастаянных камісій аб правядзенні выязных пасяджэнняў.
Пастаянная камісія па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце правядзе сваё пасяджэнне ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці 11 снежня 2018 года. Прадметам абмеркавання парламентарыяў стануць змяненні і дапаўненні, што ўносяцца ў Закон «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь».
12 снежня 2018 года на базе ўстаноў адукацыі г. Гродна адбудзецца выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы і культуры. Удзельнікі мерапрыемства разгледзяць актуальныя пытанні ўдасканалення выхаваўчай і ідэалагічнай работы.
У рамках удасканалення дзеючага Закона «Аб натарыяце і натарыяльнай
дзейнасці» дэпутаты Пастаяннай камісіі па заканадаўстве абмяркуюць шляхі
ўдасканалення прававога рэгулявання арганізацыі і ажыццяўлення натарыяльнай
дзейнасці ў сувязі з укараненнем электроннага натарыята. Пасяджэнне камісіі
адбудзецца 14 снежня 2018 года ў г. Жодзіна.