07.06.2018

7 чэрвеня 2018 года пад старшынствам У.П.Андрэйчанкі адбылося пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Савет Палаты прадстаўнікоў пагадзіўся з прапановамі пастаянных камісій дапоўніць парадак дня чацвёртай сесіі шэрагам пытанняў.

У ліку дакументаў, унесеных у парадак дня сесіі, законапраекты, накіраваныя на карэкціроўку Закона «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» і Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, парадак дня сесіі дапоўнены праектамі законаў аб ратыфікацыі шэрагу міжнародных пагадненняў.

На пасяджэнні было прынята рашэнне аб правядзенні выязных пасяджэнняў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы, прысвечанага вывучэнню вопыту ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і грамадзян з дапамогай глабальнай камп’ютэрнай сеткі Інтэрнэт (12 чэрвеня 2018 года), і Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы па пытанні заканадаўчага рэгулявання донарства крыві і яе кампанентаў (26 чэрвеня 2018 года).

Савет Палаты прадстаўнікоў таксама вырашыў пагадзіцца з прапановай Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах аб правядзенні 26 чэрвеня 2018 года на базе ЗАТ «Штадлер Мінск» (г. Фаніпаль Мінскай вобласці) круглага стала на тэму «Міжнародна-прававая практыка работы з замежнымі інвестарамі і магчымасці паляпшэння інвестыцыйнай прывабнасці Рэспублікі Беларусь».

Навіны па тэме Савет Палаты
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць