07.06.2019

7 чэрвеня 2019 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах Дабрыніна Л.А. прыняла ўдзел у пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага савета па пытаннях аўдытарскай дзейнасці, якое прайшло ў Міністэрстве фінансаў  пад кіраўніцтвам намесніка Міністра фінансаў Кийко Д.Н.

На пасяджэнні разгледжаны і ўзгоднены праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўдытарскай дзейнасці», дапрацаваны Пастаяннай камісіяй сумесна з Мінфінам з улікам заўваг і прапаноў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, экспертаў у вобласці права пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў.

Намеснік Міністра фінансаў Кійко Д.М. выклаў асноўныя змяненні, якія ўвайшлі ў законапраект па выніках гэтай працы:

праект выкладзены ў новай рэдакцыі;

болей дакладна размежаваны функцыі Міністэрства фінансаў і Аўдытарскай палаты;

перагледжаны падыходы да стварэння наглядальнага савета па аўдытарскай дзейнасці;

удакладнены меры ўздзеяння, якія прымяняюцца Аўдытарскай палатай да сваіх членаў;

другія прапановы юрыдычнага характару галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама шэраг прапаноў экспертаў у вобласці права пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Таксама было адзначана, што ў ходзе работы па падрыхтоўцы законапраекта да другога чытання былі прыняты заўвагі канструктыўнага характару членаў грамадска-кансультатыўнага савета па пытаннях аўдытарскай дзейнасці і другіх прадстаўнікоў аўдытарскага таварыства, у прыватнасці аўдытараў — індывідуальных прадпрымальнікаў, актыўных ўдзельнікаў у працы.

У ходзе пасяджэння членамі грамадска-кансультатыўнага савета па пытаннях аўдытарскай дзейнасці было адзначана, што законапраект, у цэлым, улічвае ўсе праблемы аўдытарскага таварыства на дадзеным этапе, што дазваляе яго ўзгадніць.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць