Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

07.06.2021

7 чэрвеня 2021 года пад эгідай Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах стартаваў цыкл рэгіянальных нарад кіраўнікоў рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў.

Мэта нарад — з улікам нацыянальных прыярытэтаў знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь вызначыць перспектыўныя напрамкі прыцягнення інструментаў міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

У нарадзе, прысвечанай пытанням развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва з краінамі Азіі, Аўстраліі і Акіяніі, прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі, прадстаўнікі знешнепалітычнага ведамства Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, міністэрстваў прамысловасці, адукацыі, культуры, транспарту і камунікацый, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, ГУ «Нацыянальнае агенцтва па інвестыцыях і прыватызацыі».


Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Савіных А.У. інфармаваў аб формах і метадах працы рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з парламентамі замежных дзяржаў. Удзельнікі нарады таксама разгледзелі актуальныя аспекты развіцця знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь, абмеркавалі асноўныя напрамкі міжпарламенцкага супрацоўніцтва, узаемадзеяння з дзяржаўнымі арганізацыямі і ведамствамі, грамадскімі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь па прасоўванні нацыянальных інтарэсаў нашай краіны ў гэтым рэгіёне.


Было прызнана мэтазгодным сканцэнтраваць намаганні рабочых груп на фарміраванне ўстойлівых кантактаў з адпаведнымі парламенцкімі групамі дружбы ў заканадаўчых органах замежных дзяржаў, а таксама на ўзаемадзеянне з галіновымі міністэрствамі і ведамствамі Рэспублікі Беларусь па прасоўванні нацыянальных інтарэсаў за мяжой і ўмацаванні станоўчага іміджу краіны.



Навіны па тэме міжнародных справах
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by