Рус Бел Eng
07.04.2022

7 красавіка 2022 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў».

У пасяджэнні, якое вёў адказны за падрыхтоўку законапраекта дэпутат Палаты прадстаўнікоў Зайцаў Я.С., прынялі ўдзел член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Данчанка А.М., прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў унутраных спраў, адукацыі, працы і сацыяльнай абароны, юстыцыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных Рэспублікі Беларусь, работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Члены рабочай групы абмеркавалі прапановы галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў і Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных, якія паступілі па законапраекце.

Па выніках пасяджэння прынята рашэнне ўнесці ўзгодненыя змяненні ў шэраг палажэнняў законапраекта, у прыватнасці, па карэкціроўцы артыкула 27 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці», і накіраваць дапрацаваны законапраект на ўзгадненне і заключэнне ў адпаведныя дзяржаўныя органы і арганізацыі.
Навіны па тэме нацыянальнай бяспецы
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by