Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


07.07.2020

7 ліпеня 2020 года ў Палаце прадстаўнікоў у фармаце відэаканферэнцыі адбылася 58-я сесія Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Старшыня Парламенцкага Сходу В.В.Валодзін цёпла павітаў удзельнікаў мерапрыемства, адзначыўшы, што гэта першая сесія саюзных парламентарыяў, якая адбылася пасля выбараў у беларускіПарламент.

У ходзе сесіі было разгледжана пытанне аб прызнанні паўнамоцтваў прадстаўнікоў палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэлегаваных у Парламенцкі Сход. Першым намеснікам Старшыні Парламенцкага Сходу выбраны Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П., намеснікамі Старшыні Парламенцкага Сходу — намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ісачэнка А.М. і старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Савіных А.У.

Парламентарыі зацвердзілі склады камісій і выбралі старшыняў чатырох профільных камісій Парламенцкага Сходу з ліку дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі.

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Белаконеў А.А. абраны старшынёй Пастаяннай камісіі Парламенцкага Сходу па бяспецы, абароне і барацьбе са злачыннасцю.

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Васількоў М.А. выбраны старшынёй Пастаяннай камісіі Парламенцкага Сходу па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і ліквідацыі наступстваў аварый.

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Давыдзька Г.Б. выбраны старшынёй Пастаяннай камісіі Парламенцкага Сходу па інфармацыйнай палітыцы.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Рачкоў С.А. выбраны старшынёй Пастаяннай камісіі Парламенцкага Сходу па пытаннях знешняй палітыкі.

У ходзе сесіі таксама было разгледжана пытанне аб выкананні Плана мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы на 2019 — 2020 гады, прысвечаных 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Парламентарыі прынялі рашэнне працягнуць работу, накіраваную на ўвекавечанне подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, супрацьдзеянне фальсіфікацыі гісторыі і захаванне гістарычнай памяці, патрыятычнае выхаванне моладзі, клопат пра ветэранаў.

Як адзначыў У.П.Андрэйчанка, «Для беларусаў і расіян вялікі подзвіг увасабляе вышэйшыя каштоўнасці, якія складаюць стрыжань народнага характару і аснову нацыянальнай дзяржаўнасці. Правядзенне парадаў у Мінску і Маскве, адкрыццё Ржэўскага мемарыяла і ўрачыстасці, прысвечаныя вызваленню Беларусі ад фашыстаў, пацвердзілі рашучасць нашых дзяржаў адстойваць мір, свабоду і бяспеку, жорстка супрацьстаяць любым спробам дэвальваваць каштоўнасці, якія цэментуюць наш саюз».

Пры гэтым было прапанавана актывізаваць дзейнасць па наладжванні пастаяннага і раўнапраўнага дыялогу з парламентарыямі іншых дзяржаў у мэтах забеспячэння міру для цяперашніх і будучых пакаленняў.

Акрамя таго, Парламенцкі Сход прыняў рашэнне накіраваць праект Дэкрэта «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Дэкрэт Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы «Аб бюджэце Саюзнай дзяржавы на 2019 г.» на зацвярджэнне Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць