Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


07.02.2020

7 лютага 2020 года намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў Міцкевіч В.В. прыняў удзел у рабоце круглага стала на тэму «Прынцып працэсуальнай эканоміі як гарантыя эфектыўнасці судаводства па грамадзянскіх і эканамічных справах».

У ходзе пасяджэння круглага стала, які праводзіўся Беларускім рэспубліканскім саюзам юрыстаў, удзельнікі абмеркавалі міжнародныя стандарты эфектыўнасці судаводства па грамадзянскіх і эканамічных справах, вывучылі інструменты працэсуальнай эканоміі ў судовай і арбітражнай практыцы Еўрапейскага саюза.

Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Міцкевіч В.В. вітаў удзельнікаў мерапрыемства. Ён адзначыў, што эфектыўнасць правасуддзя ацэньваецца многімі фактарамі. Пры гэтым асновай яго з’яўляецца не толькі законнае, але і аператыўнае вырашэнне спрэчак з улікам усіх сучасных тэндэнцый, у тым ліку ў сферы інфарматызацыі.


В.В.Міцкевич падкрэсліў, што да гэтай тэматыцы ёсць значны інтарэс з боку ўдзельнікаў судаводства і вучоных-правазнаўцаў.

Віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў зрабіў акцэнт на тым, што саюзам юрыстаў была праведзена работа па зборы меркаванняў і прапаноў аб арганізацыі адзіных працэсуальных правілаў для ўдзельнікаў судаводства па грамадзянскіх і эканамічных справах.

Усе прапановы зводзяцца да таго, каб зрабіць працэс максімальна эфектыўным і аператыўным, а таксама стварыць умовы для таго, каб суд найбольш поўна і своечасова выкарыстаў усе устаноўленыя заканадаўствам сродкі для правільнага і хуткага вырашэння спрэчак, спрыяючы захаванню дзелавых партнёрскіх адносін бакоў.

Як падкрэсліў В.В.Міцкевіч, мэтай дадзенай сустрэчы з’яўляецца выпрацоўка аптымальных прапаноў, якія дадуць магчымасць пазбегнуць разыходжанняў пры разглядзе грамадзянскіх і эканамічных спраў, а таксама забяспечаць эканамічнае і дынамічнае судаводства.

На заканчэнне ён выказаў упэўненасць у тым, што па выніках абмеркавання будуць атрыманы канкрэтныя і абгрунтаваныя рэкамендацыі па уніфікацыі працэсуальных норм, і пажадаў усім удзельнікам круглага стала плённай працы, дасягнення намечаных мэт і творчых поспехаў.


У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве Любецкая С.А., намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Кобец Ю.В., член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Чайчыц В.І., суддзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, кіраўнікі рэгіянальных калегій адвакатаў.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць