Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


07.02.2020

7 лютага 2020 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Канановіч Л.М. адбылося пасяджэнне міжведамаснай рабочай групы па распрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь».

У рамках гэтага пасяджэння абмеркаваны заўвагі і прапановы, якія паступілі з Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства фінансаў, Міністэрства эканомікі, Міністэрства юстыцыі, Брэсцкага і Гродзенскага абласных выканаўчых камітэтаў, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Савета па развіцці прадпрымальніцтва, Федэрацыі прафсаюзаў, якія тычацца памераў дапамог па беспрацоўі і стыпендый, абавязкаў наймальнікаў і грамадзян у галiне забеспячэння занятасці насельніцтва, знятых з уліку беспрацоўных, дадатковых гарантый для асобных катэгорый у дадзенай галіне, дзейнасці дзяржаўнай службы занятасці, парадку і ўмоў рэгістрацыі грамадзян беспрацоўнымі, фінансавання мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва.

Акрамя таго, абмеркавалі вызначэння паняццяў «вольнае працоўнае месца», «новае працоўнае месца», «устанаўленне броні для прыёму на працу» і інш.

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Семянчук А.А., Стаціўка Ж.У.,

першы намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Лабовіч А.В., прадстаўнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства эканомікі, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць