Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


07.12.2018

7 снежня 2018 года намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзежнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Курсевіч В. В. прыняла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Правы чалавека і біямедыцына», якая прайшла ў г.Мінску.

Адкрыла канферэнцыю Богдан Алена Леанідаўна, начальнік Галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі, экспертызы, зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб Міністэрства аховы здароўя, якая ад усяго ведамства выказала падзяку супрацоўнікам аддзела па біяэтыцы Савета Еўропы, у першую чаргу кіраўніку Лоранс Львофф і юрыдычнаму адміністратару Ганне Міхедзенка.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Курсевіч Валянціна Вацлаваўна, якая адзначыла высокую актуальнасць правядзення такіх мерапрыемстваў, паколькі тэхналогіі, якiя імкліва развіваюцца ў галіне аховы здароўя, патрабуюць зменаў і ў заканадаўчай сферы.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць