Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
7 жніўня 2019 года пад старшынствам Л.А.Дабрынінай адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

У пасяджэнні
прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах Панцюхоў У.І., першы
намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Селіверстаў Ю.М., начальнік
галоўнага ўпраўлення падатковай палітыкі і даходаў бюджэту гэтага міністэрства
Пуркалік І. М.
Прадстаўляючы
Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 лiпеня 2019 г. № 4 «Аб змяненні
дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», Ю.М.Селіверстаў адзначыў, што Дэкрэт
накіраваны на прывядзенне норм дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у
адпаведнасць з палажэннямі новай рэдакцыі Падатковага кодэкса Рэспублікі
Беларусь, што дасць магчымасць выключыць калізію нарматыўных прававых актаў, а
таксама няяснасць ў іх тлумачэнні і дубліраванне нормаў.
Па выніках абмеркавання было прынята рашэнне прапанаваць разгледзець Дэкрэт на сёмай сесіі Палаты прадстаўнікоў шостага склікання.
На пасяджэнні таксама разгледжаны законапраекты, якія паступілі з другіх пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, іншыя пытанні дзейнасці Пастаяннай камісіі і прыняты адпаведныя рашэнні.