07.08.2019

7 жніўня 2019 года адбылася сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. з главой Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь А.Віктарын з нагоды завяршэння яе дыпламатычнай місіі ў Рэспубліцы Беларусь.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў выказаў словы падзякі А.Віктарын за яе актыўную працу ў нашай краіне.

Было адзначана, што за мінулыя чатыры гады ў Беларусь праведзены шэраг візітаў высокапастаўленых дэлегацый Еўрапейскага саюза, членаў Еўрапарламента, запатрабаванымі напрамкамі сталі рэгіянальнае супрацоўніцтва і гуманітарнае ўзаемадзеянне, а пачатак працы з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам адкрыў новыя магчымасці для рэалізацыі інфраструктурных праектаў з улікам вялікага транзітнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь.


Асобная ўвага была ўдзелена развіццю міжпарламенцкіх кантактаў з ЕС. Старшыня Палаты прадстаўнікоў пажадаў паспяховай працы новаму кіраўніку Еўрапарламента Давіду-Марыі Сасолі.

Са свайго боку, А.Віктарын падзялілася ацэнкай развіцця адносінаў Еўрапейскага саюза і Рэспублікі Беларусь, падкрэсліўшы, што яны моцна прасунуліся наперад.


Па словах кіраўніка Прадстаўніцтва ЕС, Еўрапейскі саюз зацікаўлены развіваць сувязі з Рэспублікай Беларусь ва ўсіх сферах, уключаючы садзейнічанне пашырэнню супрацоўніцтва з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі, падтрымку малога і сярэдняга бізнесу.


А.Віктарын выказала падзяку Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за адкрытасць і канструктыўны падыход, які дазваляе ўзаемадзейнічаць па самых розных тэмах.

Падчас сустрэчы закраналіся іншыя пытанні, якія тычацца развіцця дыялогу Беларусі з ЕС.

У сустрэчы прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Варанецкі В.І., Навумовіч А.М., Ражанец В.В.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць