Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


07.08.2019

7 жніўня 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве адбылося чарговае пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг».

У пасяджэнні, праведзеным пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Гайдук А.В., прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


На пасяджэнні абмяркоўваліся заўвагі і прапановы, якія паступілі ў Пастаянную камісію з Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.


У прыватнасці, абмеркаванню і адпаведнай карэкціроўцы падвергнуліся палажэнні законапраекта, якія рэгулююць пытанні бяспекі жыллёва-камунальнай паслугі, рэгламентацыі адносін паміж выканаўцам і спажыўцом, упаўнаважанай асобай і спажыўцом, а таксама паміж арганізацыяй уласнікаў і спажыўцом.

Работа над праектам Закона будзе працягнута.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць