Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


07.08.2019

7 жніўня 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве адбылося чарговае пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях пахавання і пахавальнай справы».

У пасяджэнні, праведзеным пад кіраўніцтвам члена Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Бабаловіча А.С., прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускай Праваслаўнай Царквы, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У ходзе работы былі абмеркаваны заўвагі і прапановы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Улаховіча М.Д. і Качыны Л.І., у прыватнасці па пытаннях заканадаўчага рэгламентавання адносін пры эксгумацыі і становішчу святых мошчаў, а таксама канкрэтызацыі катэгорый суб'ектаў, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам могуць выступаць у якасці асоб, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання, іншыя заўвагі і прапановы, якія паступілі ад зацікаўленых.

Работа над праектам Закона будзе працягнута.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць