Рус Бел En
07.08.2020

7 жніўня 2020 года пад кіраўніцтвам члена Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Васілевіч М.В. адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы праекта Закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» да разгляду Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні.

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў унутраных  спраў, адукацыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Беларускага Хельсінкскага камітэта, Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання абароны правоў чалавека, работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

На пасяджэнні, у прыватнасці, абмяркоўвалася прапанова аб увядзенні экзамену на веданне аднай з дзяржаўных моў для асоб, якiя хадайнiчаюць аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі мерапрыемства таксама адзначылі неабходнасць сумеснай работы дзяржаўных органаў і няўрадавых арганізацый у пытанні садзейнічання інтэграцыі ў беларускае грамадства асоб, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь на пастаяннае месца жыхарства. Праца над законапраектам будзе працягнута.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць