Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


08.06.2017

8 чэрвеня 2017 года адбылася сустрэча намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве, кіраўніка рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Эквадор Маркевіча І.С. з членамі Нацыянальнай Асамблеі Рэспублікі Эквадор Марыяй Саледад Буэндзіа і Рыкарда Самбрана.

Парламентарыі правялі абмен думкамі аб стане і перспектывах развіцця беларуска-эквадорскіх адносін. У прыватнасці, былі абмеркаваны магчымыя шляхі нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння ў галінах аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, прамысловасці і інш.

Бакі адзначылі важнасць пашырэння міжпарламенцкага дыялогу, у тым ліку па лініі парламенцкіх груп дружбы.


У сустрэчы прынялі ўдзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы Мірош В.В., член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі, член рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Эквадор Курсевіч В.В., а таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Эквадор у Рэспубліцы Беларусь Карлас Ларрэа Давіла.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць