Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


08.06.2017

8 чэрвеня 2017 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштука Б.К. з эстонскай парламенцкай дэлегацыяй на чале са старшынёй Камісіі Дзяржаўнага сходу Эстонскай Рэспублікі па пытаннях нацыянальнай абароны Х.Ханса.

Бакі абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах беларуска-эстонскага міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

Былі абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння парламенцкіх дэлегацый Беларусі і Эстоніі ў рамках 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая адбудзецца ў г. Мінску з 5 па 9 ліпеня 2017 года.


Б.К.Пірштук павіншаваў эстонскіх парламентарыяў з пачаткам старшынства Эстоніі ў Савеце Еўрапейскага саюза з другой паловы 2017 года.


У сустрэчы прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Міхневіч В.У., Мірош В.В. і Папко В.М.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць