Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


08.10.2019

8 кастрычніка 2019 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы В.У.Міхневіча і намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні С.М.Герасімовіч з дэпутатам Саэйма Латвійскай Рэспублікі, старшынёй падкамітэта па комплекснай нацыянальнай абароне Раймандсам Бергманісам.

Адкрываючы сустрэчу, В.У.Міхневич і С.М.Герасімовіч цёпла віталі Р.Бергманіса ў сценах беларускага Парламента, прадставілі ўдзельнікаў сустрэчы і адзначылі важнасць беларуска-латвійскага міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Адбыўся абмен думкамі аб стане і перспектывах двухбаковага ўзаемадзеяння ў галіне нацыянальнай бяспекі, палітычнай, консульскай сферах, актывізацыі міжрэгіянальных і трансгранічных сувязяў, супрацоўніцтва ў галіне культуры, спорту і турызму.

Р.Бергманіс у сваю чаргу падзякаваў беларускім парламентарыям за прадстаўленую магчымасць правядзення сустрэчы, а таксама адзначыў, што паміж Латвійскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь як краінамі-суседзямі не існуе перашкод для развіцця паўнавартаснага супрацоўніцтва, важным элементам якога з’яўляецца міжпарламенцкі дыялог. Ён падкрэсліў, што ў іх краіне палепшылася становішча ў галіне нелегальнай міграцыі, бо праблемы міграцыі цесна звязаны з пытаннямі забеспячэння бяспекі, развіцця эканомікі і культуры як краін, якія прымаюць мігрантаў, так і дзяржаў зыходу, таму паспяховае іх рашэнне адпавядае інтарэсам усіх бакоў. Палітык адзначыў, што ў новага Урада Латвійскай Рэспублікі шмат планаў, застаюцца актуальнымі пытанні барацьбы з карупцыяй, пад’ём узроўню жыцця насельніцтва.

Удзельнікі сустрэчы выказалі ўпэўненасць, што атмасфера даверу і ўзаемаразумення паміж парламентарыямі дзвюх краін будзе і ў далейшым садзейнічаць творчаму абмеркаванню сумесных праектаў, а вынікі іх рэалізацыі будуць нязменна мець практычную накіраванасць.

У сустрэчы прынялі ўдзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы С.В.Бобрыкаў, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы А.В.Багдановіч, пасол Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Э.Семаніс і саветнік Пасольства М.Вейкеніеце.

 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць