Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
8 красавіка 2021 года ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці адбылося пашыранае выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах з парадкам дня «Узмацненне ролі мясцовых бюджэтаў у сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёнаў».
У пасяджэнні пад старшынствам Л.І.Ніжэвіч прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах Рунец Т.А., першы намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Кійко Д.М., намеснік Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Сяліцкая Э.А., старшыня Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта Ратомскі А.К., старшыня Смалявіцкага раённага Савета дэпутатаў Клюева М.М., намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінскай вобласці Канавалаў Ю.В., першы намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Смалявіцкаму раёну Алейнік А.М., кіраўніцтва адпаведных службаў Мінскага абласнога і Смалявіцкага раённага выканаўчых камітэтаў, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Смалявіцкага раёна.
Адкрываючы пасяджэнне, Л.І.Ніжэвіч падкрэсліла, што мэтай правядзення мерапрыемства з’яўляецца вывучэнне сістэмы бюджэтных адносін на мясцовым узроўні, пытанні складання, разгляду, зацвярджэння і выканання мясцовых бюджэтаў, праблемы ў фарміраванні іх даходнай часткі.
А.К.Ратомскі праінфармаваў аб сацыяльна-эканамічным развіцці Смалявіцкага раёна на сучасным этапе і планах яго развіцця ў бліжэйшай перспектыве.
Удзельнікі пасяджэння заслухалі выступленне Д.М.Кійко, у якім ён адзначыў, што ў сярэднетэрміновай перспектыве меры бюджэтна-падатковай палітыкі будуць сканцэнтраваны на забеспячэнні збалансаванасці бюджэтаў усіх узроўняў, захаванні сацыяльна арыентаванага бюджэту, стымуляванні эканамічнага росту, інвестыцыйнай і інавацыйнай актыўнасці.
У сваім дакладзе Э.А.Сяліцкая зрабіла акцэнт на пытаннях адміністравання падаткаў, збораў, якія паступаюць у мясцовыя бюджэты. Перспектыўнымі напрамкамі вызначаны: усталяванне зваротнай сувязі з плацельшчыкамі па пашырэнні даходных крыніц, зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі на бізнес з боку кантралюючых органаў і пераарыентацыя на правядзенне дыстанцыйнага кантролю.
Удзельнікі пасяджэння заслухалі выступленні начальніка галоўнага фінансавага ўпраўлення Мінскага аблвыканкама Кухаўца М.М. аб прымяняемых падыходах да фарміравання рэгіянальных бюджэтаў, Канавалава Ю.В. пра ўклад плацельшчыкаў Смалявіцкага раёна ў бюджэт Мінскай вобласці, начальніка фінансавага аддзела Смалявіцкага райвыканкама Чарнышэвіча Д.В. аб пытаннях фарміравання бюджэту Смалявіцкага раёна ў рамках развіцця горада-спадарожніка, Алейнік А.М. пра паступленне падаткаў і збораў ад індывідуальных прадпрымальнікаў і самазанятых асоб у бюджэт Смалявіцкага раёна.
Прысутныя абмеркавалі праблемы ў прыцягненні дадатковых крыніц для папаўнення даходнай часткі мясцовых бюджэтаў і рычагі ўплыву на гэтыя працэсы мясцовых органаў улады, пытанні выканання мясцовых бюджэтаў, механізм пераразмеркавання рэсурсаў паміж рэгіёнамі.
У рамках мерапрыемства дэпутаты наведалі комплексную забудову горада-спадарожніка Смалявічы, а таксама НП ТАА «ТАСПО» і УП «Вланпак» і азнаёміліся з вытворчымі базамі прадпрыемстваў.
Праведзены канструктыўны абмен меркаваннямі дазволіць Пастаяннай камісіі эфектыўна ўзаемадзейнічаць з зацікаўленымі органамі дзяржаўнага кіравання, бізнес-супольнасцю, у тым ліку ў рамках будучай заканатворчай дзейнасці ў сферы бюджэтнага і падатковага заканадаўства, і, у прыватнасці, пры падрыхтоўцы пакета бюджэтных законапраектаў на 2022 год.