Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


08.07.2018

8 ліпеня 2018 года парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштуком Б.К. прыняла ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці 27-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе ў г. Берліне (Федэратыўная Рэспубліка Германія).

З прывітальным словам да членаў Асамблеі звярнуўся Старшыня Бундэстагу Федэратыўнай Рэспублікі Германія Вольфганг Шойбле, віцэ-Канцлер і федэральны Міністр фінансаў Олаф Шольц, намеснік міністра замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва, прадстаўнік Дзеючага Старшыні АБСЕ Гульельма Піччы.

Старшыня ПА АБСЕ Георгій Цэрэтэлі ў сваім выступе адзначыў, што сустрэча ў Берліне нагадвае ўсім аб самых змрочных днях Еўропы і пра самыя яркія надзеі. Старшыня Асамблеі заявіў аб неабходнасці выкарыстання больш дзейсных інструментаў і прыняцця канкрэтных крокаў па павышэнню эфектыўнасці ПА АБСЕ.

Напярэдадні 7 ліпеня ў рамках 27-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштуком Б.К. прыняла ўдзел у пасяджэнні Пастаяннага камітэта ПА АБСЕ.

У ходзе пасяджэння быў зацверджаны склад трох агульных камітэтаў і прыняты бюджэт Асамблеі на 2018/2019 фінансавы год. Таксама было прынята рашэнне па ўключэнні дадатковых праектаў рэзалюцый ПА АБСЕ ў парадак дня 27-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ. Ініцыяваны беларускімі парламентарыямі праект рэзалюцыі ПА АБСЕ «Прасоўванне лічбавай эканомікі ў інтарэсах забеспячэння эканамічнага росту на прасторы АБСЕ» атрымаў аднагалосную падтрымку членаў Пастаяннага камітэта ПА АБСЕ і быў уключаны ў парадак дня сесіі.

Акрамя таго, адбыліся выступленні Старшыні ПА АБСЕ Георгія Цэрэтэлі, Генеральнага сакратара ПА АБСЕ Раберта Монтэллы, кіраўнікоў спецыяльных камітэтаў і спецыяльных прадстаўнікоў ПА АБСЕ, былі заслуханы справаздачы місій ПА АБСЕ па назіранні за выбарамі ў Азербайджане, Расіі і Турцыі, а таксама прадстаўлена інфармацыя аб падрыхтоўцы маючых адбыцца пасяджэнняў ПА АБСЕ ў 2018 — 2019 гадах, якія адбудуццв у Кыргызстане, Люксембургу і Марока.

Сёння беларускія парламентарыі таксама возьмуць удзел у пасяджэннях агульных камітэтаў Асамблеі.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць