Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


08.11.2018

8 лістапада 2018 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Наумовіч А.М. прыняў удзел у Другой міжнароднай канферэнцыі «Праблемы абароны правоў чалавека на еўразійскай прасторы: абмен лепшымі практыкамі амбудсменаў», прысвечанай 70-годдзю прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і 25-годдзю прыняцця Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі.

У канферэнцыі, якая прайшла ў г. Маскве, прынялі ўдзел амбудсмены замежных дзяржаў і расійскіх рэгіёнаў, прадстаўнікі міжнародных арганізацый, органаў дзяржаўнай улады Расійскай Федэрацыі.

У ходзе мерапрыемства А.М.Наумовіч выступіў з дакладам па пытанні забеспячэння правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама правёў сустрэчы з Упаўнаважаным па правах чалавека ў Расійскай Федэрацыі Маскальковай Т.М., старшынёй Савета пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека Фядотавым М.А., Упаўнаважаным па правах чалавека ў Рэспубліцы Таджыкістан З.Алізодам, генеральным сакратаром Еўрапейскай сеткі нацыянальных інстытутаў па правах чалавека Д.Конэрам, амбудсменамі шэрагу расійскіх рэгіёнаў.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць