08.02.2019

8 лютага 2019 года Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах на базе ДУА «Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь» правяла пасяджэнне круглага стала на тэму «Навацыі ў заканадаўстве аб аўдытарскай дзейнасці».

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Кійко Д.М., члены грамадска-кансультатыўнага савета па пытаннях аўдытарскай дзейнасці, прадстаўнікі міністэрстваў, Еўразійскай эканамічнай камісіі і іншых арганізацый.

Адкрываючы пасяджэнне Дабрыніна Л.А. адзначыла, што прапануемае да абмеркавання пытанне з’яўляецца актуальным для далейшага ўдасканальвання сферы аўдытарскіх паслуг і ўзмацнення якасці аўдытарскай прафесіі ў Беларусі. Дыскусія своечасовая яшчэ і ў сувязі з тым, што ў цяперашні час Пастаянная камісія па бюджэце і фінансах рыхтуе да разгляду праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўдытарскай дзейнасці».

У сваім выступленні Кійко Д.Н. абазначыў напрамкі ўдасканальвання дзяржаўнай палітыкі ў вобласці аўдытарскай дзейнасці і асноўныя канцэптуальныя палажэнні законапраекта.

Начальнік Аддзела выплат і каардынацыі ў сферы бюджэтнай палітыкі Дэпартамента фінансавай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі Насута С.В. азнаёміў удзельнікаў пасяджэння з праводзімай работай па гарманізацыі заканадаўства Рэспублікі Беларусь у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.

Члены грамадска-кансультатыўнага савета па пытаннях аўдытарскай дзейнасці Верашчагіна І.В., Каратаеў С.Л., Еўдакімовіч А.А., Магілеўчык У.Я., Цароў П.В. і Валодзіна І.Ф. расказалі аб станоўчых аспектах законапраекта ў частцы рэгулявання працэдур закупак і ўзмацнення кантролю за правядзеннем абавязковага аўдыту, аб важнасці ўвядзення Міжнародных стандартаў аўдытарскай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, аб актуальнасці стварэння і функцыях Аўдытарскай палаты, аб суадносінах падатковага кансультавання і аўдытарскай дзейнасці. Генеральны дырэктар замежнага унітарнага аўдытарскага прадпрыемства «Дэлойт і Туш» Сцепанеева В.І. выступіла з інфармацыяй аб змяненні парадку ажыццяўлення аўдытарскай дзейнасці.

У ходзе абмену меркаваннямі ўдзельнікі круглага стала абмеркавалі пытанні неабходнасці ўвядзення рэестра суб’ектаў аўдытарскай дзейнасці, аспекты праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўдытарскай дзейнасці» для адукацыйных арганізацый, яго важнасць для аўдытараў і бухгалтараў.

Падводзячы вынікі пасяджэння Л.А.Дабрыніна адзначыла важнасць дыскусіі, якая пацвердзіла неабходнасць фарміравання належнай прававой базы, якая рэгулюе дачыненні ў сферы аўдытарскай дзейнасці. Пры гэтым асноўнымі тэндэнцыямі беларускага аўдыту павінны стаць рост прафесіяналізма, удасканальванне методык і тэхналогій, пашырэнне спектра паслуг па меры змянення патрэбнасцей эканомікі.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць