08.02.2019

8 лютага 2019 года намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштук Б.К. ажыццявіў рабочую паездку ў Гомельскую вобласць.

Б.К.Пірштук наведаў Рэчыцкую выбарчую акругу. Віцэ-спікер даў інтэрв’ю прадстаўнікам рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, праінфармаваўшы аб ходзе падрыхтоўкі да шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў, якая пачне сваю работу 2 красавіка.


Затым намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў правёў асабісты прыём грамадзян, на якім не толькі ўважліва выслухаў ўсе пытанні і праблемы выбаршчыкаў, але і падзяліўся з імі сваім бачаннем вырашэння агучаных праблем. Пытанні ўзятыя на асабісты кантроль дэпутата.


Завяршыў свой візіт Б.К.Пірштук наведваннем фестывалю «Цяпло зімы». Мерапрыемства, арганізаванае Рэчыцкім раённым выканаўчым камітэтам і раённай ветэранскай арганізацыяй, сабрала ў Гарадскім палацы культуры больш за трыста ветэранаў вайны і працы, пажылых людзей. Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў цёпла прывітаў прысутных, праінфармаваў аб мерах, якія прымаюцца ў нашай краіне для сацыяльнай падтрымкі ветэранаў і пенсіянераў, а таксама аб рабоце па падрыхтоўцы канцэпцыі новай рэдакцыі закона аб ветэранах.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць