Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


08.05.2018

8 мая 2018 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» (па пытаннях рэгулявання сферы СМІ і дзейнасці інтэрнэт-рэсурсаў).          

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі саюз журналістаў», «Беларуская асацыяцыя журналістаў», «Гавары праўду», «Журналісцкая майстэрня прэс-клуб», сродкаў масавай інфармацыі — рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда», закрытага акцыянернага таварыства «Другі нацыянальны тэлеканал», Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, рэдакцыі газеты «Камсамольская праўда» у Беларусі», кіраўнікі інтэрнэт-рэсурсаў «ТУТ БАЙ МЕДЫА» і «Оnliner.by», а таксама работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Адкрываючы пасяджэнне рабочай групы, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Ражанец В.В. нагадала прысутным, што праект Закона падрыхтаваны ў мэтах удасканалення заканадаўства ў сферы масавай інфармацыі з улікам практыкі яго прымянення, ліквідацыі прабелаў у прававым рэгуляванні ў гэтай сферы, уніфікацыі і гарманізацыі заканадаўства Рэспублікі Беларусь з заканадаўствам краін-удзельніц Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе.

Праектам Закона ўносяцца карэктывы ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі», Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

— Мы атрымалі прапановы ад дэпутатаў, журналісцкіх арганізацый, СМІ, але для нас важна сумеснае абмеркаванне, важна пачуць вашы думкі, — падкрэсліла дэпутат.

У ходзе мерапрыемства адбыўся канструктыўны дыялог па асобных палажэннях законапраекта. Работа па яго падрыхтоўцы для разгляду ў другім чытанні працягваецца.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць