Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


08.05.2019

8 мая 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Заслаўскай выбарчай акрузе №77 Курсевіч Валянціна Вацлаваўна прыняла ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным 74-ай гадавіне Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, які праходзіў у аг. Лясны ля абеліска воінаў Савецкай Арміі, якія загінулі ў баях у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Мітынг адкрыла старшыня Бараўлянскага сельвыканкама Варабей Жанна Аляксандраўна, якая падкрэсліла, што занадта дарагой цаной заваявана свабода і незалежнасць нашай роднай краіны. Мы заўсёды будзем памятаць тых, хто аддаў свае жыццё за мір на нашай зямлі. А нашы ветэраны заўсёды будуць прыкладам мужнасці і гераізму для падрастаючага пакалення.

З прывітальным словам выступіла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Курсевіч Валянціна Вацлаваўна, якая адзначыла, што Вялікая Айчынная вайна стала вялікiм выпрабаваннем для савецкага народа. Але выстаялі і перамаглі. Парламентарый выказала вялiкя словы ўдзячнасці і падзякі ўсім ветэранам за ратную працу і іх самаадданасць у гады вайны.

У мітынгу прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўных калектываў устаноў аховы здароўя і адукацыі Бараўлянскага сельсавета. Ветэранам былі ўручаны кветкі і памятныя сувеніры. Завяршыўся мітынг ускладаннем да абеліска загінуўшых воінаў вянкоў і кветак.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць