Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


08.05.2020

8 мая 2020 года адбылося пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання, на якім парламентарыі разгледзелі пытанне аб прызначэнні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Адкрываючы пасяджэнне Старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што «вынікі прэзідэнцкай выбарчай кампаніі маюць ключавое значэнне для кожнага грамадзяніна, грамадства і дзяржавы ў цэлым, паколькі вызначаць шлях развіцця краіны на бліжэйшыя гады. З улікам значнасці гэтай падзеі для краіны дэпутатаў чакае сур’ёзная і адказная арганізацыйна-палітычная работа як непасрэдна ў Парламенце, так і ў выбарчых акругах, каб выбары Кіраўніка дзяржавы прайшлі адкрыта, дэмакратычна, у строгай адпаведнасці з Канстытуцыяй».

Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ярмошына Л.М., выступаючы ў Авальнай зале, адзначыла, што выбарчая кампанія будзе праходзіць у няпростых умовах, таму пры вызначэнні даты правядзення выбараў важна не толькі выканаць тэрміны, устаноўленыя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, але і ўлічваць, наколькі гэтая дата з’яўляецца зручнай для выбаршчыкаў. Таму з улікам гэтых і іншых фактараў найбольш аптымальнай, на яе думку, датай правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з’яўляецца 9 жніўня 2020 года.

Л.М.Ярмошына таксама падрабязна праінфармавала дэпутацкі корпус аб пытаннях фінансавання выбарчай кампаніі, фарміравання і дзейнасці выбарчых камісій, адзначыўшы, што на яе правядзенне плануецца выдаткаваць 36 млн. рублёў.

Праект Пастановы Палаты прадстаўнікоў «Аб прызначэнні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» прадставіў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Семяняка В.М.

У абмеркаванні гэтага пытання выступілі дэпутаты Любецкая С.А., Савіных А.У., Гайдукевіч А.С., Думбадзе Т.Ш., Давыдзька Г.Б., Ананіч Л.С.

Дэпутаты пагадзіліся з прапанаванай Л.М.Ярмошынай датай правядзення прэзідэнцкіх выбараў, прыняўшы адпаведную Пастанову Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць