Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

08.12.2021

8 снежня 2021 года адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Макарынай-Кібак Л.Э.

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў - члены Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы, намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Чарэднічэнка Д.У., спецыялісты профільнага міністэрства, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Прадстаўляючы праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аказанні псіхалагічнай дапамогі», Чарэднічэнка Д.У. адзначыў, што гэты нарматыўны прававы акт накіраваны на ўдасканаленне норм Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аказанні псіхалагічнай дапамогі» з улікам практыкі яго прымянення, рэалізацыю паўнаты і комплекснасці прававога рэгулявання адносін у галіне аказання псіхалагічнай дапамогі ў адным заканадаўчым акце.


У прыватнасці, дакладчык звярнуў увагу прысутных на тое, што праектам Закона  прапануецца абнавіць і дапоўніць паняційны апарат Закона, удасканаліць падыходы па ўстанаўленні патрабаванняў да адукацыі асоб, якія могуць быць псіхолагамі, вызначыць кампетэнцыю Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у сферы аказання псіхалагічнай дапамогі, павысіць ролю Міжведамаснага каардынацыйнага савета па аказанні псіхалагічнай дапамогі, дапоўніць палажэннямі аб умовах аказання псіхалагічнай дапамогі асобам, прызнаным недзеяздольнымі, усталяваць пералік выпадкаў, якія з'яўляюцца падставай для адмовы псіхолагам у аказанні псіхалагічнай дапамогі грамадзянам, а таксама ўнесці шэраг іншых змен.


Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Шыпула А.У., у сваю чаргу расказаў удзельнікам пасяджэння аб рабоце, праведзенай Пастаяннай камісіяй па падрыхтоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аказанні псіхалагічнай дапамогі» да разгляду ў першым чытанні.


Па выніках абмеркавання пытання парадку дня Пастаяннай камісіяй прынята рашэнне рэкамендаваць дэпутатам прыняць названы праект Закона ў першым чытанні.

Акрамя таго, у ходзе пасяджэння парламентарыі абмеркавалі законапраекты, якія паступілі з іншых пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, разгледзелі іншыя пытанні дзейнасці камісіі і прынялі па іх адпаведныя рашэнні.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by