Рус Бел Eng
08.09.2020

8 верасня 2020 года старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. прыняў удзел у 41-й Генеральнай асамблеі Міжпарламенцкай Асамблеі АСЕАН, арганізаванай у фармаце відэаканферэнцсувязі.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў выступіў з відэазваротам да ўдзельнікаў мерапрыемства на тэму «Парламенцкая дыпламатыя дзеля згуртаванай і адаптыўнай супольнасці АСЕАН».

У.П.Андрэйчанка адзначыў значнасць МПА АСЕАН для павышэння ролі парламенцкай дыпламатыі, збліжэння з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі на палітычным, эканамічным, сацыяльным і іншых напрамках. Пры гэтым была падкрэслена важнасць развіцця адпаведнага дыялогу ва ўмовах няўхільна растучых міжнародных праблем.

«Наша краіна, як і дзяржавы АСЕАН, прасоўвае ідэі супрацоўніцтва, адкрытых і сумленных перамоваў. Як і вы, мы паслядоўна ажыццяўляем незалежную знешнюю палітыку дзеля міру і стабільнага развіцця, шматбаковасці і дыверсіфікацыі адносін», –– адзначыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў.

У.П.Андрэйчанка падкрэсліў, што Беларусь з’яўляецца надзейным мостам паміж Усходам і Захадам. Зыходзячы з гэтага, ў рамках старшынства ў ЕАЭС наша краіна падтрымлівае імкненне дзяржаў АСЕАН заключыць пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з ЕАЭС і гатова аказваць садзейнічанне вырашэнню гэтай задачы, што мае прывесці да росту гандлю і стварэння новых працоўных месцаў. Не менш карысным для Беларусі і АСЕАН будзе абмен лепшымі практыкамі ў сферы IT, адзначыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў.

У заключэнне У.П.Андрэйчанка звярнуўся да калег — спікераў парламентаў краін АСЕАН выступіць у падтрымку аб’яднальных мірных ініцыятыў, уключаючы ініцыятыву Прэзідэнта Беларусі аб фарміраванні “пояса лічбавага добрасуседства”, здольных прынесці канкрэтныя практычныя вынікі.

Міжпарламенцкая Асамблея АСЕАН створана ў 1977 годзе. Яе генеральныя асамблеі праводзяцца штогод і ўключаюць шырокае кола палітычных, эканамічных і сацыяльных пытанняў. Кантакты беларускіх парламентарыяў з замежнымі калегамі ў межах правядзення мерапрыемстваў МПА АСЕАН надаюць комплексны характар адносінам Рэспублікі Беларусь з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі і з’яўляюцца дзейсным інструментам у справе ўмацавання дружбы і ўзаемаразумення паміж народамі.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by