Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


08.08.2019

8 жніўня 2019 года пад кіраўніцтвам Т.П.Красоўскай адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях.

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Кавалькоў В.В., начальнік упраўлення рэгулявання пенсіённых адносін галоўнага ўпраўлення пенсіённага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Гомарава А.В.


Прадстаўляючы праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб сацыяльным забеспячэнні», В.В.Кавалькоў праінфармаваў, што Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб сацыяльным забеспячэнні, які падпісаны 13 лютага 2019 года, накіраваны на забеспячэнне магчымасці фарміравання пенсіённых правоў у перыяд работы ў Рэспубліцы Беларусь і Рэспубліцы Польшча і рэалізацыі гэтых правоў.


В.В.Кавалькоў таксама адзначыў, што Дагавор заснаваны на прапарцыянальным прынцыпе, калі пенсія назначаецца і выплачваецца кожнай дзяржавай за перыяды стажу, набытага на яе тэрыторыі. Падрабязна спыніўся на далейшых мерах па рэалізацыі палажэнняў гэтага Дагавора.


Т.П.Красоўская, адказная за падрыхтоўку праекта Закона «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб сацыяльным забеспячэнні», адзначыла, што паводле працэдуры, вызначанай Рэгламентам, законапраект разгледжаны пастаяннымі камісіямі і галоўным прававым упраўленнем Сакратарыята. Заўваг не паступіла.

Па выніках абмеркавання камісія прыняла рашэнне рэкамендаваць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прыняць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб сацыяльным забеспячэнні» на сёмай сесіі Палаты прадстаўнікоў.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць