08.08.2019

8 жніўня 2019 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. з Паслом Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь Фіёнай Гіб ў сувязі з завяршэннем яе працы ў Мінску.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў выказаў словы падзякі Ф.Гіб за яе намаганні па развіцці беларуска-брытанскіх адносін.

Было адзначана, што за мінулыя тры гады абодвум бакам удалося дасягнуць сур'ёзнага прагрэсу ў развіцці ўсяго комплексу сувязяў, а падпісаныя двухбаковыя пагадненні аб супрацоўніцтве ў розных сферах ствараюць добрую аснову для іх далейшага ўмацавання.


Гаворачы аб міжпарламенцкім дыялогу, Старшыня Палаты прадстаўнікоў выказаў удзячнасць брытанскаму боку за падтрымку беларускай рэзалюцыі аб стратэгічным прагназаванні ў інтарэсах устойлівага развіцця, прынятай у ходзе штогадовай сесіі ПА АБСЕ ў Люксембургу ў ліпені 2019 года.

Асобна У.П.Андрэйчанка адзначыў уклад Ф.Гіб ў інтэнсіфікацыю міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.


Са свайго боку, Ф.Гіб вітала пазітыўную дынаміку развіцця палітычных кантактаў і гандлёва-эканамічных сувязяў паміж дзвюма краінамі. Акрамя таго, быў адзначаны рост інтарэсу брытанскіх кампаній да вядзення бізнесу з Беларуссю, у прыватнасці ў такіх галінах, як сельская гаспадарка, высокія тэхналогіі і ахова здароўя.


Адбыўся абмен думкамі пра перспектывы нарошчвання інвестыцыйнага ўзаемадзеяння.

Таксама абмяркоўваліся пытанні развіцця міжрэгіянальных, адукацыйных, гуманітарных і дзелавых сувязяў, падтрымкі малых і сярэдніх прадпрыемстваў.

У сустрэчы прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Варанецкі В.І., Навумовіч А.М.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць