Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


09.06.2017

9 чэрвеня 2017 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. з Віцэ-спікерам Кнесета Дзяржавы Ізраіль, старшынёй Лігі міжпарламенцкай дружбы «Ізраіль — Беларусь» Т.Плоскаў.

У ходзе гутаркі адбыўся абмен думкамі аб стане і перспектывах развіцця беларуска-ізраільскага міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

У.П.Андрэйчанка адзначыў актыўную работу груп дружбы, створаных у парламентах дзвюх краін.


Старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў наяўнасць магчымасцей для абмену вопытам у нарматворчай дзейнасці, развіцця ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, пашырэння міжрэгіянальных сувязей і гуманітарных абменаў.


Т.Плоскаў выказала гатоўнасць садзейнічаць рэалізацыі патэнцыялу ўзаемадзеяння Беларусі і Ізраіля ў сферах культуры, турызму, медыцыны і адукацыі.


Бакі дамовіліся, што адпаведныя мерапрыемствы будуць пакладзены ў аснову дарожнай карты беларуска-ізраільскага міжпарламенцкага супрацоўніцтва.


У сустрэчы прыняў удзел старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Дзяржавы Ізраіль Папкоў А.А.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць