Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


09.06.2020

9 чэрвеня 2020 года адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве.

На пасяджэнні, якое вяла старшыня Пастаяннай камісіі Любецкая С.А., была разгледжана і падтрымана прапанова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб дачы згоды на прызначэнне Галоўчанка Рамана Аляксандравіча Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі пасяджэння таксама абмеркавалі ход дапрацоўкі праектаў законаў Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца на разглядзе ў Пастаяннай камісіі.

Акрамя таго, у ходзе пасяджэння былі разгледжаны праекты законаў Рэспублікі Беларусь, якія паступілі з іншых пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў — праекты законаў Рэспублікі Беларусь «Аб турызме», «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пахаваннi i пахавальнай справе», «Аб ратыфікацыі Канвенцыі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб перадачы выканання пакаранняў, не звязаных з пазбаўленнем волі».


Навіны па тэме заканадаўстве
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць