Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


09.06.2020

9 чэрвеня 2020 года у рэжыме відэаканферэнцыі адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

У пасяджэнні, якое вяла старшыня Пастаяннай камісіі Ніжэвіч Л.І., прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах Рунец Т.А., Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь    Селіверстаў Ю.М., кіраўнік Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Паўлючэнка Н.В., начальнік Галоўнага дзяржаўнага казначэйства Міністэрства фінансаў Качан С.Ф., начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Пінчук П.В., работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі праекты законаў  «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2019 год» і «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2019 год».

Паўлючэнка Н.В. праінфармавала прысутных аб ходзе выканання бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь у 2019 годзе.

З дакладам аб выкананні галоўнага фінансавага дакумента краіны выступіў Селіверстаў Ю.М. Ён адзначыў, што рост канкурэнтаздольнасці галін эканомікі дазволілі ў 2019 годзе захаваць сацыяльную стабільнасць і забяспечыць развіццё патэнцыялу рэгіёнаў.

Асноўнымі задачамі ў галіне палітыкі расходаў у 2019 годзе з’яўляліся захаванне дасягнутага якаснага ўзроўню сацыяльных паслуг, павышэнне ўстойлівасці і канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, гарантаванае выкананне фінансавых абавязацельстваў бюджэту перад знешнімі і ўнутранымі крэдыторамі.

Пінчук П.В. азнаёміў удзельнікаў пасяджэння з вынікамі праведзеных Камітэтам дзяржаўнага кантролю праверак справаздач аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду і аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2019 год.

Удзельнікі пасяджэння задалі дакладчыкам удакладняючыя пытанні, якія тычацца асобных напрамкаў выкарыстання сродкаў бюджэтаў дзяржаўных пазабюджэтных фондаў і рэспубліканскага бюджэту ў 2019 годзе.

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне ўнесці праекты законаў «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2019 год» і «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2019 год» для разгляду дэпутацкім корпусам на пасяджэнні другой сесіі Палаты прадстаўнікоў.

Таксама з удзелам дэпутата Хлабукіна І.К., дырэктара Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Кудрэвіча І.А. Пастаяннай камісіяй быў разгледжаны Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2020 г.   № 3 «Аб замежнай бязвыплатнай дапамогі».

Дэкрэтам ўдасканальваецца парадак рэгістрацыі, падаткаабкладання, выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі.

Па выніках разгляду было прынята рашэнне рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў прыняць яго да ведама.

На пасяджэнні таксама разгледжаны законапраекты, якія паступілі з іншых пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, пытанні ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і прыняты адпаведныя рашэнні.


Навіны па тэме бюджэце і фінансах
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць