Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


09.10.2018

9 кастрычніка 2018 года на базе Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь адбылася рабочая сустрэча членаў рабочай групы па праекце Закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» з кіраўніцтвам тэлерадыёкампаніі.

 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты Няхайчык А.У., Дарафеева І.А., Рыбак А.А., вядучы навуковы супрацоўнік інстытута прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Лосеў С.С., старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Эйсмант І.М., намеснік старшыні Кананюк В.К. і адказныя работнікі юрыдычнага ўпраўлення тэлерадыёкампаніі.

Галоўнае пытанне сустрэчы — прапановы дэпутата Рыбака А.А. па праекце Закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах», якія закранаюць дзейнасць тэлерадыёкампаніі. Пры яго абмеркаванні адбылася адкрытая размова пра фінансавыя наступствы рэалізацыі ўказаных прапаноў.


 

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць