Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

09.04.2020

9 красавіка 2020 года пад старшынствам У.П.Андрэйчанкі адбылося пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Савет Палаты прадстаўнікоў пагадзіўся з прапановамі пастаянных камісій уключыць у парадак дня другой сесіі пытанні аб праектах законаў «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння», а таксама «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змянення ў Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Рэспубліку Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ад 25 лістапада 2011 г.».


Члены Савета адобрылі праект Заяўлення Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у сувязі з 75-годдзем Вялікай Перамогі і прынялі рашэнне ўнесці яго на разгляд Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Савет Палаты прадстаўнікоў таксама вырашыў сфарміраваць маладзёжную парламенцкую дэлегацыю Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасці Маладзёжнай міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД.


Акрамя таго, на пасяджэнні былі прыняты рашэнні аб запрашэнні ў Беларусь з візітам парламенцкай дэлегацыі Бразіліі і прадстаўленні да ўзнагароджання ордэнам Дружбы народаў старшыню Асацыяцыі дружбы «Швейцарыя — Беларусь» Маргарэт Кінер Нелен за значны ўклад у справу ўмацавання дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Швейцарскай Канфедэрацыяй.


Навіны па тэме Савет Палаты
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць